Раману Пратасевічу на судзе прад’явілі больш цяжкае абвінавачанне
Пратасевіч дадаткова абвінавачаны ў кіраўніцтве экстрэмісцкім фармаваннем, здзейсненым паўторна — таму, што ён быў адміністратарам тэлеграм-канала «Беларусь галаўнога мозгу» (а не толькі NEXTA), паведамляе „Вясна”.
-

Фота: Sputnik
Як растлумачыў бок дзяржабвінавачання, падчас судовага слухання ўзнікла неабходнасць прад’явіць Пратасевічу больш цяжкае абвінавачанне ў параўнанні з раней прад’яўленым.
У судовым паседжанні абвешчаны перапынак да 19 красавіка, каб Пратасевіч мог азнаёміцца з прад’яўленым у чацвер абвінавачаннем перад новым допытам.