Пачынаецца суд над праваабаронцай Настай Лойкай
У Менскім гарадскім судзе сёння пачынаецца суд на праваабаронцай Настай Лойкай. Яе абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Справу разглядае суддзя Алена Шылько.

Падставай для крымінальнай справы стаў даклад «Пераслед анархістаў, антыфашыстаў, левых і сацыяльных актывістаў у Беларусі» (2017-жнівень 2018 года). У ім даецца крытычная ацэнка дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі. Праваабаронцы пагражае да 12 гадоў калоніі.
Падтрымаць Насту грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Анастасія Юр’еўна Лойка.
вясна