Разгромлена кватэра Іллі Міронава, месцазнаходжанне яго маці невядомае
Гомельскі валанцёр Ілля Міронаў па вяртанні дамоў убачыў, што ягоная кватэра знаходзіцца ў разгромленым выглядзе: мэбля разабраная, кнігі і рэчы раскіданыя ў хаатычным парадку, паведамляе „Штодзень”.
На дадзены момант таксама невядома, дзе знаходзіцца ягоная маці, спадарыня Валянціна Міронава. Паводле пацярпелага, гэта ўжо 6-ы ператрус з 2020 года на ягонай кватэры.
Нагадаем, на днях Ілля выйшаў на волю пасля чарговага арышту.
Фота: Штодзень


