Развітанне з Эдуардам Лобавым пройдзе ў Кіеве ў суботу



Развітанне з добраахвотнікам Эдуардам Лобавым, які загінуў ва Украіне, адбудзецца ў Кіеве ў суботу а 14-й гадзіне ў Галоўным касцёле, вуліца Касцёльная, 17. 

Пасля яго цела павязуць у Варшаву, час развітання там будзе вядомы пазней. 

Маладафронтавец Эдуард Лобаў загінуў пад Вугледарам. Ён ваяваў у складзе 72-й брыгады ВСУ.

Беларускае Радыё Рацыя