Рэдактара ABW.bу Юрыя Гладчука перавялі ў наваполацкую калонію
Суд Фрунзенскага раёна Менска ў снежні 2022 года агучыў прысуд рэдактару спецпраектаў аўтамабільнага партала «Аўтабізнес» — два з паловай гады калоніі. Палітвязня прызналі вінаватым паводле арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт. 368 (абраза Лукашэнкі) КК.

Нагадаем, рэдактараў аўтамабільнага партала «Аўтабізнес» Гладчука і Юлію Мудрэўскую затрымалі ў мінулым чэрвені. У верасні Юлію прызналі вінаватай ва ўдзеле ў акцыях пратэсту і асудзілі на 1,5 года калоніі.
Стала вядома, што нядаўна Гладчука перавялі ў наваполацкую калонію № 1.
Падтрымаць Юрыя: ПК №1, 211440, г. Наваполацк, вул. Технічная, 8, Юрый Аляксандравіч Гладчук