Рэдакцыю нашага радыё наведала амбасадар Нідэрландаў Дафнэ Берхсма



«Мне прыемна бачыць беларускую меншасць на Падляшшы, якая так рупліва зберагае свае каштоўнасці» – сказала ў рэдакцыі нашага радыё амбасадар Нідэрландаў у Польшчы і Беларусі Дафнэ Берхсма.

14 лютага паўнамоцны і надзвычайны амбасадар Каралеўства Нідэрландаў сустрэлася з кіраўніцтвам і прадстаўнікамі Беларускага Радыё Рацыя. Спадарыня Берхсма цікавілася асноўнай місіяй радыё і бліжэйшымі планамі рэдакцыі, сітуацыяй у Беларусі і праблемамі перадавання праўдзівай і непадцэнзурнай інфармацыі слухачам, адлюстраванню сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, кантактамі з беларускай дэмакратычнай апазіцыяй.

Старшыня Управы Беларускага Радыё Рацыя Яўген Вапа прадставіў асноўныя кірункі працы, дасягненні радыё, праблемы і выклікі сённяшняга часу, новыя ідэі і праекты.

Хоць сустрэча была запланаваная на гадзіну, доўжылася яна амаль удвая больш. Пасля сустрэчы амбасадар Каралеўства дала эксклюзіўнае інтэрв’ю нашаму радыё.

Беларускае Радыё Рацыя