«Рэйкавага партызана» са Стоўбцаў асудзілі да 11 гадоў калоніі
У Менскім раённым судзе вынеслі прысуд па крымінальнай справы супраць палітзняволенага «рэйкавага партызана» Сяргея Глебкі — 11 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у 300 базавых велічыняў (9600 рублёў).

Сяргей Глебка быў затрыманы ў ноч з 1 на 2 сакавіка ў Стоўбцах разам з жонкай за падпал бярвення з мэтай перашкоды руху цягнікоў з тэхнікай і боепрыпасамі расейскіх войскаў. Пасля затрымання Сяргея збівалі — гэта бачна на «пакаяльных відэа».
Як сцвярджае абвінавачванне, дзеянні Глебкі «стварылі рэальную пагрозу надыходу цяжкіх наступстваў у выглядзе аварыі, пашкоджанні рухомага складу, гібелі альбо траўміравання людзей».
Справу два месяцы ў адкрытым рэжыме разглядаў суддзя Антон Колабаў.
Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Сяргей Сяргеевіч Глебка
Вясна