„Рэйкавы партызан” са Стоўбцаў: Не сумую, веру



17 кастрычніка Менскі раённы суд прызначыў палітзняволенаму Сяргею Глебку 11 гадоў калоніі і штраф у 9 600 рублёў. Такі вырак вынесены за падпал бярвення на рэйках з мэтай перашкоды руху цягнікоў з тэхнікай і боепрыпасамі расейскіх войскаў.

Падчас судовых пасяджэнняў Сяргея ўтрымлівалі ў невыносных умовах у ІЧУ Менскага раёну. КДБ уключыў Сяргея ў спіс „тэрарыстаў”. Цяпер Глебка чакае на дату апэляцыі. Цытата з ліста: «Надзеяў практычна няма, але не сумую, веру».

Адрас для лістаоў палітвязню: Следчая турма № 8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Сяргей Сяргеевіч Глебка.