Роўна год таму не стала Лукаша Сцепанюка (абноўлена)



Нечакана і заўчасна адышоў у лепшы свет музычны журналіст, гукач і музыка – Лукаш Сцепанюк. Не дажыўшы сарака пяці гадоў 3 чэрвеня 2022 года не стала нашага сябра – Стэпа. Год пасля гэтага ўсе бачым, як яго не хапае – на канцэртах, футбольных матчах, з мікрафонам на Плошчы Касцюшкі, урэшце, у эфіры Радыё Рацыя. Лукаш Сцепанюк быў тым чалавекам, які любіў сваю працу і людзей, падкрэслівае Аляксандр Памідораў:

Мой сябра, брат, паплечнік. Ён быў вельмі адкрыты да працы, з ім было цікава, бо я сам радыйшчык, сам з радыё, і калі ў 1998 годзе пачалося стварэнне Радыё Рацыя, ён, канешне, трапіў у гэтую сістэму, ён заўсёды быў актыўны.

Лукаш Сцепанюк быў звязаны з „Беларускім Радыё Рацыя” з самага пачатку яго існавання. Быў аўтарам музычных перадач на хвалях нашага радыё – „Сусветны хіт”, „Шчаслівая трынаццатка”. Вядомы слухачам Радыё Рацыя, як Dj zona. Яму было 44 гады.

Цалкам матэрыял:

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

***

Год таму не стала нашага калегі, таленавітага музычнага рэдактара і гукарэжысёра Лукаша Сцепанюка.

Лукаш Сцепанюк быў звязаны з „Беларускім Радыё Рацыя” з самага пачатку яго існавання. Быў аўтарам музычных перадач на хвалях нашага радыё – „Сусветны хіт”, „Шчаслівая трынаццатка”. Вядомы нашым слухачам, як Dj zona. Яму было толькі 44 гады. Меў яшчэ багата творчых планаў.

Лукаш Сцепанюк – выпускнік Агульнаадукацыйнага ліцэю з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску. Быў цесна звязаны з дзейнасцю беларускага руху ў Польшчы. Быў старшынём Беларускага аб’яднання студэнтаў, суарганізатарам Фестываляў Музыкі маладой Беларусі „Басовішча”, намеснікам Фонду „Камунікат”, дзе сярод іншага займаўся відэа і гукаапрацоўкай.

Памятаем і з горыччу прыгадваем страту гэтага таленавітага чалавека…

Беларускае Радыё Рацыя