Роўна тры гады таму былі затрыманыя палітвязні Эдуард і Віктар Бабарыка
18 чэрвеня 2020 года бацька і сын накіроўваліся ў ЦВК для здачы сабраных подпісаў.

Затрыманне праводзіў Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю. Цэлы дзень да затрыманых не пускалі адвакатаў: у будынку ДФР „праводзіліся вучэнні”.
Пазней Віктару прысудзілі 14 гадоў калоніі, а Эдуарда толькі ў гэтым траўні пачалі судзіць.
У канцы красавіка стала вядома, што Віктар Бабарыка быў шпіталізаваны ў бальніцу — далейшае месцазнаходжанне палітвязня дагэтуль невядома.
Крыніца: t.me/viasna96