Роза Турарбекава: На прыкладзе Беларусі ў Каракалпакстане чакаем на абмежаванні ў сферы правоў чалавека



Удзельнікі Экспертна-аналітычнага клуба абмеркавалі, як падзеі ў Каракалпакстане ўпісваюцца ў пратэсты 2020 года ў Беларусі.

Роза Турарбекава

Сітуацыю з пратэстамі ў Беларусі, Узбекістане і Каракалпакстане параўнала кандыдат гістарычных навук, дацэнт, незалежны эксперт па краінах Цэнтральнай Азіі Роза Турарбекава:

– Назіраем сацыяльную мабілізацыю, але гэта ўжо час: 2020-2022 год. Гэта ўсё аб узаемаадносінах паміж уладай. і грамадствам. Няважна якім грамадствам: казахскім ці беларускім. Бачу гэта на прымеры Беларусі, Казахстана, і магчыма Узбекістана. Гэта наступ на правы чалавека і скарачэнне поля для дзейнасці незалежных медыя.

На думку эксперта, пратэсты ў краінах Цэнтральнай Азіі, як і ў Беларусі, паўплывалі на адносіны гэтых краін з Кітаем. Аднак пры гэтым ніводная з іх не пайшла на разрыў адносін з Расеяй.

Беларускае Радыё Рацыя