“Розніца паміж сілавікамі ёсць і яна істотная”



“Розніца паміж сілавікамі ёсць і яна істотная”, – гаворыць грамадскі актывіст з Пінску Мікалай Клімовіч, які за апошні месяц прайшоў праз допыты ў КДБ, Следчым камітэце і размовы са звычайнымі міліцыянтамі. Паводле яго слоў, гэтыя структуры намагаюцца больш дэлікатна ставіцца да затрыманага па палітычным матывам, усё ж бачаць перад сабою чалавека-грамадзяніна.

Лютуюць супрацоўнікі ГУБОПіКа (ГУБАЗіКа):

– Супрацоўнікі ГУБАЗіКа, ім абыякава на твой стан, хворы ты ці не хворы. Я не ведаю, чаму яны так робяць. Ты будзеш паміраць, будзе табе блага, у іх ёсць задача і яны будуць яе выконваць. Калі мяне выводзілі з пастарунку і я казаў, што мне дрэнна, нельга закоўваць у кайданкі – ім было ўсё роўна.

На актывіста заведзена крымінальная справа за абразу кіраўніка краіны і адміністрацыйная справа за распаўсюд нацысцкай сімволікі. Мікалай Клімовіч дадае, што акрамя розніцы ў паводзінах і стаўленні да затрыманага, адчуваецца і пэўная канкурэнцыя.

Беларускае Радыё Рацыя