„Рудабельскую паказуху” прызналі экстрэмісцкім фармаваннем
Сатырычны праект блогера Андрэя Павука „Рудабельская паказуха” прызналі экстрэмісцкім фарміраваннем. Такое рашэнне прыняло Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.

Нагодай для такога прызнання сталі „публічныя заклікі да санкцый, дыскрэдытацыю і абразу службовых асоб, арганізацыю дзейнасці па падрыхтоўцы здзяйснення замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь”.