Рыгор Азаронак будзе выкладаць у Полацкім дзяржаўным універсітэце



Прапагандыст Рыгор Азаронак будзе з верасня весці ў Полацкім дзяржаўным універсітэце семінары і лекцыі «Асновы медыябізнэсу», паведамляе nashaniva.com.

Выкладчыкам Азаронка паставілі на фінансава-эканамічны факультэт, на кафедру сацыяльных камунікацый. Пары ён будзе весці ў 3-га курса.

Летась на журфаку БДУ стаў выкладаць калега Азаронка з іншага тэлеканала, АНТ, Ігар Тур. Яго паставілі выкладчыкам-сумяшчальнікам на кафедры тэлебачання і радыёвяшчання. Тур вёў факультатыў «Рэпарцёр тэлебачання» ў студэнтаў другога курса спецыяльнасці «Аўдыявізуальныя СМІ». 

Апроч гэтага, іншыя прапагандысты бываюць у розных ВНУ з лекцыямі.