Рыгор Кастусёў у калоніі. Раней ён быў у бальніцы
Пра гэта паведаміў зяць старшыні партыі БНФ Дзмітрый Антончык. Кіраўнік партыі БНФ быў затрыманы 12 красавіка 2021 года ў Шклове. У зняволенні ў Рыгора Кастусёва абвастрыліся праблемы са здароўем. У яго выявілі анкалагічнае захворванне. Ён знаходзіўся на абследаванні. Палітзняволены палітык шпіталізаваны з 27 красавіка.

Дзяржаўны абвінаваўца Міхаіл Кавалёў запатрабаваў для палітвязня 12 гадоў зняволення. 5 верасня мінулага года суддзя Уладзімір Арэшка прызнаў Кастусёва вінаватым у «Змове з мэтаю захопу ўлады» і прысудзіў яму 10 гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Вярхоўны суд пакінуў прысуд без зменаў. У снежні Рыгора Кастусёва этапавалі ў калонію «Воўчыя норы».