Са здачы беларускай мовы ў краіне стартавала цэнтралізаванае тэставанне



У Беларусі абітурыенты праходзяць ЦТ дваццаты год запар і ўвесь гэты час у грамадстве не спыняюцца дыскусіі. Шмат каго не задавальняе такая форма праверкі ведаў, нават не губляецца надзея, што ўсё ж тэставую сістэму адмяняць.

З нагоды наш карэспандэнт пацікавіўся ў грамадзянаў, як яны ставяцца да ЦТ:

-Чалавек не думае сам нічога ўжо, яму трэба толькі правільна рысачкі паставіць.

-Дзецям зараз складана спраўляцца з такімі заданнямі. У той час, калі я вучылася ў школе, было лепш. Улічваўся ровень дзяцей, было нашмат лягчэй, чым зараз.

-Не выяўляе ведаў дзіцяці. У траплялачку многае вырашае.

-Гэта ў любым выпадку зрэз ведаў. Я думаю, што дзеці, якія ведаюць прадмет, ім без розніцы, што здаваць, галоўнае, ведаць.

-Каб адмяняць, трэба, каб нешта было наўзамен, нашмат лепшае.

Дарэчы, сёлета цэнтралізаванае тэставанне па-беларускай мове здавала звыш трох тысячаў абітурыентаў.

Беларускае Радыё Рацыя