Сайт Budzma.org не адкрываецца ў Беларусі
Вядомы культурніцкі медыярэсурс «Будзьма Беларусамі!» даступны ў Беларусі толькі праз VPN.

«Маем тэхнічныя праблемы, спрабуем іх вырашыць», — пракаментавалі блокіроўку сайта «будзьмаўцы» ў сваіх сацсетках.
На дадзены момант ні сайт Budzma.org, ні сацсеткі грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!» не ўнесены ў спіс экстрэмісцкіх рэсурсаў.
“Будзьма беларусамі!” – гэта грамадская культурніцкая кампанія, якая дзейнічае з мэтай паглыблення нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў. Кампанія была заснавана ў 2008 годзе.