Самыя чаканыя лісты – ад палітвязняў



Самыя чаканыя лісты – ад палітвязняў. Асабліва калі за кратамі па крымінальных палітычна матываваных справах знаходзяцца сябры і знаёмыя.

Пра гэта распавяла валанцёрка Маргарыта Мікалаенка. Яна адзначыла, што ліставанне пачала яшчэ некалькі гадоў таму адразу пасля прэзідэнцкай кампаніі:

Гэтая думка прыйшла яшчэ ў 2020 годзе, калі гэта ўсё пачалося, таму што гэта самае простае дзеянне, і тым не менш я лічу даволі важнае, якое можа рабіць кожны, і якое так ці інакш мяне датычыцца, таму што з 2020 года і па сённяшні момант у мяне вельмі шмат сяброў і знаёмых знаходзяцца за кратамі, ці то па адміністратыўных справах, ці то па крымінальных.

Валанцёрка Маргарыта Мікалаенка стараецца больш пісаць лістоў да моладзі, паколькі такая аўдыторыя для яе блізкая. Лягчэй знайсці агульныя тэмы і словы падтрымкі.

Беларускае Радыё Рацыя