Саранчукоў: Людзі ў 2020-м адчулі, што іх шмат
Грамадскія актывісты і палітыкі ўзгадваюць падзеі жніўня 2020 года. Для палітыка, выконваючага абавязкі старшыні Партыі БНФ, Вадзіма Саранчукова, гэта быў перыяд, калі грамадзяне Беларусі зразумелі, што палітыка робіцца не на “кухні, а на вуліцах іх гарадоў”:

– Самае-самае, што людзі ўбачылі на той момант, як іх шмат. Трэба разумець, што вось гэтае адчуванне вялікай колькасці прыгожых, разумных, адданых, перакананых людзей – гэта, напэўна, самы вялікі здабытак не толькі з гэтых акцыяў, якія адбываліся ў Гародні, але, напэўна, і з усіх акцый, якія адбываліся па ўсёй Беларусі. Тое, што людзі зразумелі, што яны не адны, што палітыка робіцца не толькі на кухні, але праз камунікацыю з такімі самымі людзьмі, як яны.
Саранчукоў упэўнены, што беларусы ў перыяд 2020 года згубілі пачуццё страху:
– Вуліцы перакрыты. Але з другога боку людзі адчуваюць, што праўда на іх баку, таму страху такога катастрафічнага няма, толькі надзея, адмаўляцца ад сваіх перакананняў ужо не просіць. Гэта, напэўна, тое, што мне падабалася больш за ўсё.
Вадзім Саранчукоў ужо два гады знаходзіцца ў эміграцыі, ці як ён кажа, „творчай камандзіроўцы”, у Літве, куды ён быў вымушаны з’ехаць пасля пераследу ў роднай Гародні.
Беларускае Радыё Рацыя