Серыя выбухаў у Кіеве
У Кіеве паведамляюць аб выбухах нягледзячы на тое, што няма паветранай трывогі. Такую інфармацыю пацядрджаюць карэспандэнты Украінскай Праўды, намеснік старшыні Адміністрацыі прэзідэнта Кірыл Цімашэнка і мэр сталіцы Віталь Клічко. Жыхары паведамляюць пра па меншай меры 4 выбухі.
Відавочна, над горадам спрацавала СПА. Паветраную трывогу ўключылі ўжо пасля выбухаў. Тэлеграм-каналы, якія адсочваюць напады расейцаў, пішуць, што сталіца можа быць пад ударамі балістычных ракет.
У КГВА паведамілі, што працягваецца ракетная атака на сталіцу. Цімашэнка ўдакладніў, што расейцы б’юць ракетамі па аб’ектах крытычнай інфраструктуры. Клічко распавёў, што выбухі адбыліся ў Дняпроўскім раёне.