Шасцёра зняволеных з ПВК „Вагнер” збеглі ў Луганскай вобласці. Адзін з іх – беларус
У Растоўскай вобласці РФ шукаюць шасцярых узброеных зняволеных з ПВК „Вагнер”. Адзін з іх – грамадзянін Беларусі.
Арыенціроўка на пошук наймітаў апынулася ў распараджэнні рэдакцыі DonDay.ru. Паведамляецца, што яны развешаныя ў некаторых установах Растова-на-Доне.

Па прадстаўленай інфармацыі, мужчыны збеглі з тэрыторыі навучальнага цэнтра ПВК „Вагнер” у Краснадонскім раёне Луганскай вобласці ў перыяд з 21 па 22 снежня. Сярод іх – тры грамадзяніны Узбекістана і па адным – з Беларусі, Расеі і Кыргызстана.
Ёсць імавернасць, што яны могуць знаходзіцца на тэрыторыі Растоўскай вобласці. Жыхароў просяць звяртаць асаблівую ўвагу на людзей у ваеннай форме, выконваючы меры асабістай бяспекі, і пры падазрэннях тэлефанаваць па тэлефоне 112.