Школы маладых менеджараў публічнага адміністравання Sympa прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем»



Адпаведнае рашэнне прынятае КДБ 12 чэрвеня. Як паведамляе ведамства, «удзельнікі ініцыятывы „SYMPA” распаўсюджваюць заведама ілжывыя звесткі аб праблемных аспектах у сістэме дзяржаўнага кіравання.

Ініцыятыва рэалізуецца пры донарстве Шведскага агенцтва па міжнародным развіцці і супрацоўніцтве „SIDA”.

Як паведамляецца на сайце Sympa, місія праекта — прасоўванне рэформы сістэмы публічнага адміністравання ў Беларусі ў адпаведнасці з сучаснымі прынцыпамі і практыкамі. Праект аб’ядноўвае людзей, якія жадаюць палепшыць якасць кіравання ў нашай краіне і даследуюць гэтую праблематыку.