Што кажуць беларусы, якія жывуць каля беларуска-ўкраінскага памежжа



Адзінаццаты месяц вайны ва Украіне. З новага года ў беларуска-ўкраінскім памежжы склалася асаблівая напружанасць, перадусім яна звязаная са шматлікімі размовамі пра імаверны наступ расейскіх ваенных з тэрыторыі Беларусі, а таксама з магчымасцю ўцягнення краіны ў паўнамаштабныя баявыя дзеянні.

Жыхары памежжа прызнаюцца, што маюць вельмі непрыемныя пачуцці:

Ведаеце, магчыма рознае, толькі не вайна.

Працую ў краме. На столькі людзі злосныя, агрэсіўныя, што ўжо без валяр’янкі працаваць ніяк.

Разуменне, што ад цябе нічога не залежыць, гэта больш за ўсё пужае.

Гэта нават страшна абмяркоўваць.

У любым выпадку гэта страшна, для нармальнага чалавека гэта вельмі страшна.

Не мяняюцца ніякім чынам адносіны. Я, напрыклад, за тое, каб вырашаць любы канфлікт мірным шляхам.

Разлічваю на тое, што ўсё хутка закончыцца.

Усё будзе нармальна. У мяне сястра там жыве, пляменнік у Роўна. Нармальныя людзі.

У сацыяльных сетках жыхары памежнай зоны актыўна абмяркоўваюць адчувальнае павялічэння прысутнасці расейскіх вайскоўцаў ды бясконцыя вучэнні. Так, напрыклад, у Лунінцы для патрэбаў расейцаў адрамантавалі дадатковыя інтэрнаты каля аэрадрома, а на Століншчыне ў апошнія дні выстаўляюцца вучэбныя блок-пасты.

Беларускае Радыё Рацыя