Чым займаецца Уладзімір Мацкевіч за кратамі? Распавяла яго калега



Чытае кнігі і піша новыя працы. Палітвязень, філосаф Уладзімір Мацкевіч выкарыстоўвае для сваёй дзейнасці ўвесь час за кратамі. Пра гэта распавяла яго калега, метадолаг Таццяна Вадалажская.

Грамадскі і палітычны дзеяч трымаецца, ён не губляе надзеі на лепшае, – адзначыла яна:

– Спадар Уладзімір па-ранейшаму на Валадарцы, бо там ёсць пэўны працэдурны час пасля прысуду. Адвакаты падрыхтавалі апеляцыйныя скаргі, а сам Уладзімер адмовіўся гэта рабіць. Ён патлумачыў, што калі б ён падаў ад свайго імя гэтую скаргу, гэта азначала бы, што ён прызнае тыя працэдуры, якія адбываюцца.

Уладзіміру Мацкевічу прысуджана 5 гадоў узмоцненага рэжыму. Стваральніка Лятучага ўніверсітэту абвінавацілі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, стварэнне экстрэмісцкага фармавання і абразе Лукашэнкі.

Беларускае Радыё Рацыя.