Сілавікі правялі аблаву ў Гомелі



Сілавікі правялі аблаву ў Гомелі, затрымаўшы 9 чалавек. Такая колькасць фігуруе на „пакаяльным” відэа, апублікаваным у Telegram 28 ліпеня.

Аўтары сцвярджаюць, што ім пагражае „адміністрацыйнае і крымінальнае” пакаранне.

На запісе людзі кажуць пра падпіскі ў сацсетках і месэнджарах і распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. Адзін з затрыманых кажа пра чат-бот плана «Перамога» і перапіску ў ім.

Крыніца: reform.by