Сілавікі прыходзілі да бацькоў опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук



Сёння раніцай сілавікі прыходзілі да бацькоў вядомай опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук. Пра гэта Маргарыта распавяла ў сваім Instagram.

Паводле яе, супрацоўнікі крымінальнага вышуку горада Берасця прыйшлі да бацькоў у 6:30 раніцы. Яны распытвалі ў іх пра Маргарыту і даведаліся яе кантакт у Telegram.

Спявачку абвясцілі ў Беларусі ў вышук год таму — ёй інкрымінаваны арт. 370 КК (Здзек з дзяржаўных сімвалаў). Бацькоў Маргарыты затрымлівалі ў мінулым траўні — тады ім прызначылі па 70 базавых штрафу кожнаму.