Сілавікі забілі замежніка ў Гародні
Як піша БелТА са спасылкай на Камітэт дзяржбяспекі, „падчас аказання ўзброенага супраціву спецпадраздзяленню КДБ ліквідаваны замежны грамадзянін”.

«Падчас правядзення спецыяльных мерапрыемстваў па спыненні дзейнасці асоб, якія праніклі на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь з мэтай здзяйснення тэрарыстычнай акцыі, 19 сакавіка 2023 года ў Гародні на вул. Курчатава ліквідаваны замежны грамадзянін Л. Указаная асоба з выкарыстаннем аўтаматычнай зброі і шляхам падрыву баявых гранат аказала ўзброены супраціў байцам спецпадраздзялення КДБ», – распавялі ў КДБ.
Па дадзеным факце следчым упраўленнем КДБ узбуджана крымінальная справа.
Сумесна з МУС, ДПК і іншымі органамі „праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы”. Грамадзянскія асобы і супрацоўнікі сілавых структур не пацярпелі.