Сілавікі затрымалі беларуску, якая прыляцела ў Менск з Італіі да сваякоў
Гаворка пра 32-гадовую Вераніку Казак. Дзяўчына некалькі гадоў жыве ў Італіі, мае ВНЖ гэтай краіны.

Вядома, што Вераніка прыляцела да сваякоў у Менск — 25 жніўня яе выклікалі ў міліцыю наконт нейкіх каментароў і допісаў у сацсетках, пасля чаго сувязь з дзяўчынай знікла.
Паводле папярэдняй інфармацыі, супраць Веранікі распачалі крымінальную справу. Падрабязнасці высвятляюцца.
Крыніца: t.me/viasna96