Сілавікі затрымалі Паўла Данкова – стваральніка менскага рэйв-праекта «Мара»



Яго абвінавачваюць у ахвяраваннях у фонды салідарнасці і падпісках на «экстрэмісцкія» рэсурсы, піша @citydogby

Павел Данкоў нарадзіўся ў Гомелі ў 1990-м. У 16 гадоў пераехаў у Менск, скончыў „міжнародныя адносіны” БДУ і з 2011-га актыўна займаўся арганізацыяй вечарынак у Гомелі і Менску. Паралельна з гэтым арганізоўваў бас-туры на буйныя электронныя фестывалі ў Маскве і Кіеве. У лютым 2016-га пасля паспяховага запуску тэхна-рэйваў „Мара” Данкоў стаў арт-дырэктарам прасторы „Верх”.

У аўторак, 2 траўня, сілавікі зрабілі справаздачу аб чарговай аблаве, у выніку якой у Гомельскай вобласці затрымалі як мінімум шэсць чалавек. Адным з затрыманых аказаўся 33-гадовы Павел Данкоў.