Сілавікі затрымалі за ўдзел у пратэстах аднаго з топ-мэнэджараў БелАЗу



На «пакаяльным» відэа мужчына, якога журналісты ідэнтыфікавалі як Андрэя Фёдарава (дырэктар Цэнтру тэхнічнай падтрымкі «КМА-БелАЗ» у Белгарадскай вобласці РФ) прызнаецца ў тым, што выходзіў на маршы і пісаў «няправільныя» каментары, піша Белсат.

На відэа Фёдараў сядзіць у разарванай кашулі – рукавы адарваныя так, каб прадэманстраваць ягоныя татуіроўкі. У татуіроўках з пункту гледжання нармальных людзей няма нічога крамольнага – гэта ўзоры нацыянальнага беларускага арнаменту і вершнік на кані (адсылка да гербу «Пагоня»).