Сілавікі затрымалі жонку палітвязня Анатоля Латушкі – Алену
Пра гэта паведамляюць праваабаронцы «Вясны». Дома ў яе адбыўся ператрус па крымінальнай справе паводле артыкула 342 КК (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Дзе жанчына знаходзіцца цяпер, невядома.

Палітвязень Анатоль Латушка – стрыечны брат палітыка Паўла Латушкі.