Сітуацыя з правамі чалавека на Берасцейшчыне не мяняецца
Сітуацыя з судамі і правамі чалавека на Берасцейшчыне за апошнія тры гады застаецца прыкладна на тым жа ўзроўні.

Усё так жа заводзяцца адміністрацыйныя і крымінальныя палітычна матываваныя справы. Пра гэта распавяла праваабаронца спадарыня Ганна:
– Трэнды такія, што ў прынцыпе ўсе рэпрэсіі працягваюцца. Вось хутка ў нас ужо будзе тры гады, як адбыліся тыя самыя выбары. І за гэтыя гады рэпрэсіі ніяк не спыняюцца, і я б сказала, што трымаюцца на адным і тым жа ўзроўні. Тое, што тычыцца крымінальных справаў. Адміністрацыйныя справы таксама працягваюцца ў выглядзе пасадак, штрафаў за рэпосты, ці проста падпіскі на не тыя тэлеграм-каналы.
Агулам у Берасцейскай вобласці налічваецца звыш 260 палітвязняў. Лічба паволі павялічваецца, але і шмат хто выходзіць на волю ў сувязі з адбытым тэрмінам пакарання.
Беларускае Радыё Рацыя