Сітуацыя з прыроднымі пажарамі пагоршылася
Ратавальнікі паведамілі, што ў верасні рэзка павялічылася колькасць узгаранняў травы і сухой расліннасці, чаго нават не бывала ў вясенне-летні перыяд. Гэта перадусім звязваюць з масавым спальваннем гаспадарамі смецця з уласных агародаў пасля збору ўраджаю.

Па словах лясніка, так рабіць дазваляецца, але пры выкананні правіл бяспекі:
– Трэба падрыхтаваць месца, спецыяльную пляцоўку, прыбраць сухі грунт, прыбраць сухую расліннасць. Да бліжэйшай травы павінна быць не больш за два метры. Да бліжэйшага будынку пяць метраў. Самае асноўнае, гэта абавязкова ўсё патушыць.
Ратавальнікі паведамілі, што ўжо за няпоўны месяц ім давялося ліквідаваць 138 узгаранняў травы і сухой расліннасці, амаль у палове выпадкаў здарэнні зафіксаваныя каля лецішчаў.
Беларускае Радыё Рацыя