Следчы камітэт назваў беларусаў, з якіх пачнуцца завочныя суды
Следчы камітэт апублікаваў спіс з пяці чалавек – гэта беларусы, якіх падазраюць у дэаноне сілавікоў. Сярод іх заснавальнік Sports.ru Дзмітры Навоша, рэдактарка „Карацеляў Беларусі” Яніна Сазановіч, таксама Данііл Багдановіч, Вольга Высоцкая і Валерыя Занямонская.

Наша Ніва піша, што гэта толькі першыя ластаўкі. Следчы камітэт завёў нават спецыяльны тэлеграм-канал, дзе будуць публікавацца імёны і прозвішчы «завочнікаў». Хутка іх стане больш.
Артыкулы, па якіх абвіначваюць усіх пяцярых, аднолькавыя. Гэта распальванне варожасці групай асобаў (частка 3 арт.130 КК) і збор і распаўсюд персанальных дадзеных (арт.203 КК).
Пагражае кожнаму з «першай пяцёркі» да 12 гадоў зняволення.