Следства па справе ПЦ „Вясна” падоўжылі на 2 месяцы
Старшыня „Вясны” Алесь Бяляцкі, ягоны намеснік Валянцін Стэфановіч і юрыст Уладзімір Лабковіч знаходзяцца пад вартай ужо 245 сутак, паведамляюць праваабаронцы.

Іх абвінавачваюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва вялікім памеры, а таксама ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Таксама вядома, што розных людзей актыўна працягваюць выклікаць на допыты па гэтай справе.