Справа пяцёркі: Павел Сахарчук выйшаў на волю



Павел Сахарчук выйшаў на волю.

Нагадаем, 3 лютага 2021 года суд Менскага раёна вынес выракі па крымінальнай справе супраць пецярых менчукоў. Іх усіх абвінавацілі ў групавым пашкоджанні аўтамабіля жонкі начальніка (ДВП) Аляксандра Гейца: «пракалолі шыны, запенілі мантажнай пенай дзвярныя праёмы, залілі фарбай кузаў».

Менчукоў затрымалі 29 верасня 2020 года супрацоўнікі ГУБАЗіКа і САХРа каля той самай машыны супрацоўніка. Пры затрыманні іх збівалі і катавалі. У выніку Паўла Сахарчука асудзілі да двух гадоў і месяца ў калоніі. Тэрмін Павел адбываў у папраўчай калоніі № 22 (Воўчыя норы). Вядома, што адміністрацыя калоніі ўвесь час ціснула на Паўла, яго некалькі разоў змяшчалі ў ШІЗА.

Нагадаем, Арцёма Анішчука, таксама асуджанага па гэтай справе, на волю так і не выпусцілі, бо перазатрымалі па новай крымінальнай справе і дадалі яму яшчэ адзін год зняволення.

Беларускае Радыё Рацыя