Справу „Атрадаў грамадзянскай самаабароны” перадалі ў Генпракуратуру
Следчае ўпраўленне КДБ перадало крымінальную справу “Атрадаў грамадзянскай самаабароны” у Генеральную пракуратуру для далейшага накіравання ў суд.

Праваабаронцы нагадваюць, што год таму Аляксандр Лукашэнка паведаміў пра шэраг тэрактаў, якія нібыта прадухілілі беларускія сілавікі: маўляў, планаваўся замах на прапагандыста Азаронка, дыверсія ў лясгасе і выбух на расейскім ваенным вузле сувязі пад Вілейкай. Дзяржаўныя СМІ пазней паказалі кадры затрымання некаторых людзей, усе яны нібыта з чатаў так званых “Атрадаў грамадзянскай самаабароны”.
Неўзабаве, 18 жніўня 2021 года, Вярхоўны суд прызнаў арганізацыю “Атрады грамадзянскай самаабароны Беларусі” тэрарыстычнай, а яе дзейнасць у Беларусі забароненай. Усяго па справе было затрымана больш за 10 чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя