Справу Дар’і Лосік перадалі ў суд



Стала вядома, у чым яе вінавацяць.

Як паведамляе пракуратура Берасцейскай вобласці, Дар’ю вінавацяць у тым, што яна дала інтэрв’ю экстрэмісцкаму фарміраванню “Белсат”. З матэрыялаў справы вынікае, што сілавікам не спадабалася, што Дар’я “дала асабістую негатыўную ацэнку дзяржаўным органам”, заяўляла, што яе муж асуджаны незаконна, а таксама заклікала іншых сваякоў палітвязняў браць з яе прыклад.

Дар’ю Лосік затрымалі 18 кастрычніка. Пасля трох дзён затрымання яна не выйшла на волю. Праваабаронцы прызналі яе палітычнай зняволенай. Яе муж – палітвязень Ігар Лосік асуджаны на 15 гадоў пазбаўлення волі па “справе Ціханоўскага”. У пары – маленькая дачка.