Справу Мікалая Аўтуховіча перадалі ў пракуратуру
Справу Мікалая Аўтуховіча, якога абвінавацілі ў тэрарызме, перадалі ў пракуратуру, паведамляе „Радыё Свабода” са спасылкай на блізкіх бізнесоўца і актывіста з Ваўкавыску.
Дзе, калі і паводле якіх артыкулаў будуць судзіць Мікалая Аўтуховіча, невядома. Ці будуць разам з ім судзіць тых, хто праходзіць па так званай «справе Аўтуховіча» — Вольгу Маёраву, Уладзіміра Гундара і іншых, — таксама невядома. Рашэнне будзе прымаць Вярхоўны суд Беларусі.
Разгляд справы можа пачацца прыкладна праз месяц, калі арыентавацца на агульную практыку. Наколькі ведаюць блізкія, Аўтуховіч не чытаў абвінавачанняў, якія яму выставілі.
Array
