Справу сына Анатоля Лябедзькі перадалі ў суд
Крымінальная справа Арцёма Лябедзькі перададзена ў суд. Пра гэта “Радыё Свабода” распавёў ягоны бацька Анатоль Лябедзька.

Калі пачнецца суд, невядома.
Арцёма Лябедзьку затрымалі сёлета ў сакавіку па адміністрацыйным артыкуле. Пазней у дачыненні да яго завялі крымінальную справу па артыкуле аб фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці.
Арцёму Лябедзьку 37 гадоў, у яго падрастае чатырохгадовая дачка Паліна. Арцём з сям’ёй жыў у Менску, працаваў у прыватнай фірме, палітыкай не займаўся. Пра сябе казаў, што за мяжу не збіраецца і «хоча жыць на роднай зямлі». Беларускія праваабаронцы прызналі Арцёма Лябедзьку палітзняволеным.