Спявачка Мэрыем Герасіменка пакараная 3-я гадамі „хатняй хіміі”
Спявачка Мэрыем Герасіменка пакараная 3-я гадамі „хатняй хіміі”, паведамляе „Медыязона”.

Яна абвінавачвалася па артыкуле 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).
Такі прысуд вынесла суддзя Вікторыя Шабуня.
Мэрыем затрымалі пасля канцэрту ў бары «Банкі-бутэлькі» на Зыбіцкай, падчас якога яна праспявала песню «Акіяна Эльзы». Ёй былі прысуджаны некалькі тэрмінаў адміністратыўнага арышту. Пазней на яе завялі крымінальную справу за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе.
Мэрыем — лідарка гурта Meriem Band і аўтарка шматлікіх сінглаў. Спявачка атрымала шырокую вядомасць пасля ўдзелу ў некалькіх выкальных шоу. Так, напрыклад, яна брала ўдзел ва ўкраінскім песенным конкурсе «Голос країни» ў 2018 годзе.