„Стала страшна. Вырашылі з’ехаць”
Маладыя беларускі Маша і Ганна пакінулі Беларусь, хаця наўпрост пагрозы ім не было. Яны акуратна ўдзельнічалі ў акцыях, не засвяціліся.

Але атмасфера жорсткасці і страху, якую нагнятае рэжым рэпрэсіямі, выгнала іх з родных дамоў, кажа Ганна:
– Страшна стала. У Беларусі ёсць вайна. Цяжка псіхічна, псіхалагічна, па ўсялякаму. Баліць сэрца, баліць душа. Мая сям“я ў Беларусі.
– У мяне пыталіся, дзе мае родныя. Дзе яны працуюць, дзе яны вучацца. Якія ў іх нумары тэлефонаў. Як яны падпісаны ў сацыяльных сетках. І ўсё такое. Бацьку майму і брату не вельмі пашчасціла. Пачалі заводзіць крымінальныя справы. Таму ў мінулым годзе яны з’ехалі.
Ганна і Маша працуюць, але ходзяць на акцыі, якія ладзіць беларуская дыяспара, прымаюць удзел у ініцыятыве: напішы ліст палітвязню, то-бок, уключыліся ў актыўнае грамадскае жыццё адразу.
Беларускае Радыё Рацыя