Агучана дата чарговага суду над Палінай Шарэндай-Панасюк
Суд па справе палітзняволенай пачнецца 2 кастрычніка а 10-й раніцы, піша @viasna_brest. Паліну абвінавачваюць па ч.1 арт.411 КК — злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі. Справа будзе разглядацца ў судзе Рэчыцкага раёна. Пасяджэнне будзе адкрытым.

Паліну на будучым тыдні этапуюць ў рэчыцкае ІЧУ. На сёння яна знаходзіцца ў СІЗА №3 Гомеля. У Паліны на дадзены момант вельмі кепскі стан здароўя. А стасункаў з роднымі няма ўжо паўгода.
Нагадаем, Паліна павінна была выйсці на волю мінулым летам, але яе асудзілі да яшчэ 1 года калоніі. У красавіку супраць жанчыны завялі ўжо новую справу — зноў за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі».
вясна