Стала вядома пра затрыманне аналітыка Андрэя Паротнікава
Пра гэта паведамляе тэлеканал АНТ — прапагандысты анансуюць фільм пра затрыманне аналітыка. Мяркуючы па трэйлеры, Андрэй быў затрыманы ў Смаленску.

Паводле папярэдняй інфармацыі, Андрэю інкрымінуюць «здраду дзяржаве».
Паротнікава нібыта трымаюць у СІЗА КДБ.
Андрэй Паротнікаў быў выхадцам з Міністэрства ўнутраных спраў. Пасля звальнення з МУС ён займаўся незалежнай аналітыкай на тэмы бяспекі і сілавых структур.