Стала вядома, у чым абвінавачваюць палітзняволенага Уладзіміра Булаўскага
Віцебскага арт-менеджара і музыку пачнуць судзіць 15 мая ў судзе Першамайскага раёна Віцебска. Справу будзе разглядаць суддзя Міхаіл Юрчанка.

Стала вядома, што Булаўскага абвінавачваюць паводле арт. 342-2 КК (неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Паводле заканадаўства, пачаць крымінальную справу супраць чалавека па гэтым артыкуле могуць, калі яго двойчы за год асудзілі за „несанкцыянавае пікетаванне”, а потым цягам года зноў затрымалі за „пікет”.
Нядаўна ў палітвязня памёр бацька, але развітацца з ім сына не адпусцілі. Уладзіміру таксама блакуюць ліставанне.
Беларускае Радыё Рацыя