Сталі вядомыя абставіны сьмерці менчука, якога шпіталізавалі з РУУС



Мужчыну адвезлі ў шпіталь непасрэдна з Першамайскага РУУС Менску. Раней крыніцы «Белсату» паведамлялі пра смерць менчука, якога затрымалі міліцыянты Першамайскага раёну Менску. З пастарунку яго забрала хуткая дапамога ў непрытомным стане. Як распавялі знаёмыя памерлага, ягонае імя Арцём Заяц, яму было 32 гады. «Памёр ён у больніцы хуткай дапамогі ад атрыманых траўмаў, а менавіта – пералом 2, 3, 4 пазванкоў шыйнага аддзелу, на пятыя содні пасля аперацыі», – адзначылі знаёмыя.

Паводле іх, мужчыну затрымалі 5 жніўня ў Новай Баравой у краме «Гіпа». А 10 жніўня ён памёр. У лякарню яго даставілі з канвоем з Першамайскага РУУС. Пракуратура дагэтуль не дала сваякам адказу, ці распачалася праверка паводле факту смерці.

Асобу памерлага і ягоны адрас пражывання тэлеканалу пацвердзілі «Кібэрпартызаны».

Крыніца: Радыё Свабода