Сталі вядомыя дэталі затрымання сяброў Усхопава
Сталі вядомыя дэталі затрымання сяброў Усхопава. У Рэчыцы напярэдадні затрымалі сяброў Змітра Усхопава, паведамляе падрабязнасці „Наша ніва”.

Маладыя людзі стаялі ля пад’езда, дзе жыў Зміцер Усхопаў. Аляксандра Снапкова і Іллю Бракарэнку там і ўзялі.
Аляксей Давыдкоў сышоў раней сустракаць жонку Ганну, дзе менавіта іх затрымалі — невядома. Пару чакаюць дома двое маленькіх дзяцей.
Паводле непацверджанай інфармацыі, справа можа быць звязаная з наркатычным артыкулам 328.
Сёння, 4 студзеня павінна было адбыцца пахаванне Змітра Усхопава. Яго сяброў Аляксея і Ганну Давыдковых, Аляксандра Снабкова і Іллю Бракарэнку чакалі на пахаванні, у тым ліку для аказання дапамогі. Але раніцай яны не выйшлі на сувязь.
Беларускае Радыё Рацыя