Сталі вядомыя імёны некаторых затрыманых супрацоўнікаў тэлеканалу „Ранак”



Сталі вядомыя імёны некаторых затрыманых супрацоўнікаў тэлеканалу „Ранак”. Гэта Андрэй Ліпскі, Павел Рабко, Марына Бычкоўская і Крысціна (яе прозвішча пакуль не вядомае). Таксама была затрыманая цяжарная жанчына, імя якой не ўдакладняецца. Яе адпусцілі. Тым часам кіраўнік тэлеканалу быў выкліканы ў райвыканкам.

Як паведамлялася раней у Светлагорску па ўдакладненых дадзеных затрыманыя найменьш 8 супрацоўнікаў тэлеканала „Ранак”. Дакладная прычына затрымання невядомая. Ёсць інфармацыя, што затрыманнем кіраваў гомельскі ГУБАЗіК і супрацоўнікаў сёння будуць судзіць паводле арт. 19.11.

Паводле словаў крыніцы, работнікаў медыя затрымалі за падпіскі на суполку „Светлік Светлагорск” у „Аднакласніках”. Сапраўднай жа прычынай для затрымання мог стаць сюжэт пра выбух на Светлагорскім Цэлюлозным камбінаце, у якім загінула тры чалавекі.

Крыніца: t.me/viasna96