Сталі вядомыя падрабязнасці затрыманняў і судоў над супрацоўнікамі светлагорскага «Ранка»



У пятніцу затрымалі 9 супрацоўнікаў «Ранак – медыя» і «Ранак – рэклама».

Сярод іх Андрэй Ліпскі – журналіст, Павел Рабко – аператар, Вадзім Вежнавец – галоўны рэдактар медыякампаніі, Уладзімір Папоў – аператар, Марына Бычкоўская – маркетолаг, Алена Кісялёва – галоўная бухгалтарка, Крысціна Казялькова – сакратарка, Ганна Згурская (цяжарная жанчына, на якую склалі пратакол і адпусцілі, суду над ёй пакуль не было), Елізавета Шэвяленка (яе таксама адпусцілі пасля складання пратакола, бо яна мае інваліднасць, суду таксама пакуль не было).

Вядома, што ўсіх затрымлівалі ў розных месцах пасля працоўнага дня. Адну з жанчын нават затрымалі ў іншым горадзе.

На ўсіх затрыманых склалі пратаколы па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Мужчынам прысудзілі па 7 сутак адміністрацыйнага арышту, Бычкоўскай, Кісялёвай і Казяльковай — штраф у памеры 25 базавых.

вясна