Стаў вядомы прысуд вядомаму сталічнаму самелье Аляксандру Кульбачку



Праваабаронцам стаў вядомы прысуд саўладальніку аднаго з вінных бараў Менска і вядомаму самелье Аляксандру Кульбачку. Яго затрымалі 11 кастрычніка 2022 года і абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле у іх (ч. 1 арт. 342 КК).

Па матэрыялах абвінавачання, Кульбачка ў перыяд са жніўня па кастрычнік 2020 года чытыры разы прымаў удзел у масавых акцыях пратэсту, пры гэтым у розных месцах Менска «стаяў і рухаўся па праезнай частцы дарог і вуліц, блакаваў шлях транспартным сродкам, непадпарадкоўваўся патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі».

Разгляд справы адбыўся ў судзе Кастрычніцкага раёна Менска яшчэ 28 лютага. Суддзя Іна Сівец прызначыла Аляксандру абмежаванне волі без накіравання ў ПУАТ тэрмінам на тры гады («хатняя хімія»).

вясна